28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор просіць заарыштаваць Навальнага паводле справы «Іў Рашэ»

5
Пракурор просіць заарыштаваць Навальнага паводле справы «Іў Рашэ»

Пракурор просіць арыштаваць расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага паводле справы аб нібыта крадзяжах у кампаніі «Іў Рашэ».

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на ягонага адваката Вольгу Міхайлаву.

Адзначаецца, што ў абгрунтаванні арышту пададзены той факт, што Навальны камэнтуе ў СМІ падрабязнасці гэтай крымінальнай справы.

Браты Аляксей і Алег Навальныя абвінавачваюцца ў махлярстве і легалізацыі грашовых сродкаў кампаніі «Іў Рашэ». Следства мяркуе, што яны вымусілі кампанію ўкласці нявыгадны кантракт на перавозкі, праз што фірма страціла 26 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі, сцвярджаецца ў матэрыялах справы, пазней былі легалізаваныя шляхам іх пералічэння на падкантрольнае Навальным ды іхнім сваякам прадпрыемства ТАА «Кабякоўская фабрыка лозапляцення».

У 2013 годзе апазіцыянер быў умоўна асуджаны паводле крымінальнай справы аб крадзяжы маёмасці дзяржпрадпрыемства «Кировлес». Першапачаткова суд прысудзіў яго да пяці гадоў пазбаўлення волі. Але ў кастрычніку таго ж года Кіраўскі абласны суд замяніў рэальны тэрмін на ўмоўны.

Апазіцыянер усе абвінавачванні аспрэчвае, уважаючы крымінальны пераслед за палітычна матываваны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках