12 траўня 2024, Нядзеля, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Братам Навальным прад'яўленае абвінавачванне ў справе «Іў Рашэ»

14
Братам Навальным прад'яўленае абвінавачванне ў справе «Іў Рашэ»

Аляксею і Алегу Навальным прад'яўленае канчатковае абвінавачванне ў махлярстве і легалізацыі грашовых сродкаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Расеі.

«Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Расейскай Федэрацыі Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу Навальнаму прад'яўленае канчатковае абвінавачванне ў здзяйсненні крадзяжоў грашовых сродкаў ТАА «Іў Рашэ Усход» шляхам падману ў суме звыш 26 млн рублёў і ТАА «Шматпрофільная працэсінгавая кампанія» у суме звыш 4 млн рублёў (ч.4 арт.159 КК РФ), а таксама ў легалізацыі грашовых сродкаў у суме больш за 21 млн рублёў (п. «а» ч.2 ст.174.1 КК РФ)», - гаворыцца ў паведамленні.

Бліжэйшым часам СК Расеі плануе завяршыць расследаванне гэтай крымінальнай справы і прад'явіць яе матэрыялы для азнаямлення пацярпелым, абвінавачаным і іх абаронцам.

Аляксей Навальны заявіў, што ў рэчаіснасці падставай для абвінавачванняў стала «звычайная камерцыйная дзейнасць» яго брата, да якой сам ён наогул не мае дачынення. Са слоў Навальнага, «справа Іў Рашэ» гэткая ж «абсурдная», як і справа «Кіраўлесу», у рамках якой яго раней асудзілі за крадзеж сродкаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Справу аб крадзяжы сродкаў «Іў Рашэ» распачалі ў дачыненні да Навальнага ў снежні 2012 года, а аб аналагічных дзеяннях пры супрацоўніцтве братоў з «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніяй» - у красавіку 2013 года. Пасля дзве справы аб'ядналі ў адну вытворчасць.

Расейская апазіцыя лічыць абедзве справы супраць Аляксея Навальнага палітычнымі.

Фота: vedomosti.ru

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках