28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кучма: «Гуманітарны канвой» пройдзе праз Харкаўскую вобласць

30
Кучма: «Гуманітарны канвой» пройдзе праз Харкаўскую вобласць

"Гуманітарная дапамога" з Расеі перасячэ ўкраінска-расейскую мяжу ў Харкаўскай вобласці.

Пра гэта паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" ў аўторак другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

"На пасяджэнні кантактнай групы ў панядзелак было пастаноўлена, што гуманітарная дапамога пройдзе праз Харкаўскую вобласць, маршрут да Луганска таксама вызначаны", - сказаў ён.

Кучма падкрэсліў, што "дапамога будзе праводзіцца пад эгідай Міжнароднага Чырвонага Крыжа, а калона - суправаджацца прадстаўнікамі АБСЕ".

Пасяджэнне кантактнай групы ў панядзелак прайшло ў фармаце тэлемосту, у ім узялі ўдзел прадстаўнікі "ДНР", у той час, як "ЛНР" на пасяджэнні прадстаўлена не была. "Відаць, яны не зацікаўленыя ў атрыманні гэтай дапамогі", - сказаў Кучма.

Ён таксама адзначыў, што ў Луганск будуць дастаўленыя не толькі расейскія грузы, але таксама "дапамога Украіны, ЕЗ і ЗША".

"Вельмі важна размеркаванне гэтай дапамогі - перш за ўсё, яе павінны атрымаць лякарні, садкі, інтэрнаты, людзі, што маюць патрэбу. Ні аднаго граму не павінны атрымаць баевікі", - падкрэсліў Кучма, адзначыўшы, што працэсам размеркавання дапамогі будуць займацца прадстаўнікі МКЧК.

Як паведамлялася, аўтакалона з грузам "гуманітарнай дапамогі" адправілася ў аўторак з Нара-Фамінска да паўднёва-заходняй мяжы Расеі. У адміністрацыі Маскоўскай вобласці паведамілі, што "аўтакалона даставіць жыхарам Усходняй Украіны амаль 2 тысячы тон гуманітарных грузаў, сабраных масквічамі і жыхарамі Маскоўскай вобласці".

Гуманітарную дапамогу даставяць 280 "Камазаў".

Улады Растоўскай вобласці заявілі, што аўтакалона з Падмаскоўя прыбудзе ў Растоўскую вобласць.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках