28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка знялася з турніра ў Цынцынаці

12
Азаранка знялася з турніра ў Цынцынаці

Вядучая беларуская тэнісістка не выступіць на турніры ў Цынцынаці (ЗША).

Спартоўка адмовілася ад удзелу ў ім праз траўму калена, атрыманую на папярэднім турніры ў Манрэалі, дзе яна закончыла выступ у чвэрцьфінале, паведамляе БелТА.

Месца Вікторыі Азаранкі ў сетцы турніру ў Цынцынаці заняла нямецкая тэнісістка Мона Бартэль. Менавіта яна сёння згуляе ў матчы першага раўнда з чэшкай Барбарай Захлававай-Стрыковай.

Азаранцы не ўдасца абараніць тытул пераможцы турніру ў Цынцынаці, які яна здабыла ў мінулым годзе, выявіўшыся тады ў фінале мацнейшай за амерыканку Серэну Уільямс.

Такім чынам, Вікторыя Азаранка, якая займае 10-е месца ў сусветным рэйтынгу WТА, паводле вынікаў гэтага тыдня апусціцца ў рэйтынг-лісце недзе на 15-ю пазіцыю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках