30 красавiка 2024, aўторак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філатаў: бацыла «расейскага свету» пагражае ўсёй заходняй цывілізацыі, і ўлагодзіць яе немагчыма

15
Філатаў: бацыла «расейскага свету» пагражае ўсёй заходняй цывілізацыі, і ўлагодзіць яе немагчыма

Не Пуцін згвалціў Расею, а Расея спарадзіла яго.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў намеснік старшыні Днепрапятроўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Барыс Філатаў.

«Кожны можа лаяць Ху*ло як хоча доўга, таксама як і трэба разважаць пра «Расею Пуціна» і «Расею Навальнага».

Аднак праўда адна.

Расея - адзіная, непадзельная і неадчэпна агідная. Не Пуцін згвалціў Расею, а Расея спарадзіла яго. Яны - сіямскія двайняты, пачварна зрослыя ў адзіным парыванні. ВВХ існасцю сваёй толькі паспяховы хамелеон, што спраўна паразітуе на глыбінных комплексах і страхах уласнага народанасельніцтва. Вольны свет, нарэшце, павінен усвядоміць той факт, што бацыла «расейскага свету» пагражае ўсёй заходняй цывілізацыі, і ўлагодзіць яе немагчыма…», - напісаў ён.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках