30 красавiка 2024, aўторак, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры: Да нас «зусім выпадкова» патрапіла змесціва трох айфонаў Мядзведзева

2
Хакеры: Да нас «зусім выпадкова» патрапіла змесціва трох айфонаў Мядзведзева

Ананімная група «Шалтай балтай» завалодала асабістымі звесткамі прэм'ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

«Афіцыйная пазіцыя каманды - «Твітэр» (узламалі) не мы. Неафіцыйная - ну, магчыма». Ну, напэўна, будуць думаць на нас. Бо нам у рукі цалкам выпадкова патрапілі некалькі ягоных (Мядзведзева) паштовых скрынь і змесціва трох айфонаў», - заявіў прадстаўнік «ананімнага інтэрнацыяналу» «Газете.Ru».

У ліпені Роскомнадзор заблакаваў ананімны блог «Шалтай балтай» у якім была апублікаваная перапіска расейскіх высокапастаўленых палітыкаў і чыноўнікаў.

Раніцай у чацвер «Твітэр» Мядзведзева быў узламаны. У мікраблогу, у прыватнасці, гаварылася аб тым, што прэм'ер прыняў пастанову сысці ў адстаўку.

Фота: AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках