2 траўня 2024, Чацвер, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта патаннела да гадавога мінімуму

2
Нафта патаннела да гадавога мінімуму

За апошнія два месяцы Brent патаннела амаль на 12%.

Каціроўкі нафты Brent на таргах у чацвер упалі да мінімальных значэнняў з ліпеня мінулага года, піша «Прайм».

Паводле вынікаў таргоў на нью-ёркскай біржы Nymex ф'ючэрсы на Brent з пастаўкай у жніўні ўпалі ў кошце на 2,6% - да $102,08 за барэль. За апошнія два месяцы Brent патаннела амаль на 12%.

У сераду Мінэнэрга ЗША паведаміла пра рост запасаў нафты ў краіне на 1,4 мільёна барэляў, уласная здабыча павысілася да 8,57 мільёна барэляў у дзень і далей трымаецца блізу максімума за 28 гадоў.

У пятніцу каціроўкі Brent слаба падымаецца ўверх. На 08:20 у Кіеве жнівеньскі ф'ючэрс даражэе на 0,48% - да $102,56 за барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках