1 траўня 2024, Серада, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашуканцы пад выглядам катэджаў будавалі шматкватэрныя дамы

23
Ашуканцы пад выглядам катэджаў будавалі шматкватэрныя дамы

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі і пракуратура Берасцейскай вобласці раскрылі злачынную схему будаўніцтва жылля.

Пад выглядам катэджаў у горадзе будавалі шматкватэрныя дамы, паведамляе сайт Камітэта дзяржкантролю Беларусі.

«Грамадзяне пасля набыцця або выдзялення ўчастка зямлі атрымлівалі неабходныя дазволы ў мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў для далейшага будаўніцтва індывідуальнага жылога дома. Яны прыцягвалі будаўнікоў да выканання будаўніча-мантажных работ, набывалі будаўнічыя і аддзелачныя матэрыялы. Разам з гэтым падрыхтоўвалася і дакументацыя аб змене праекта, у выніку чаго індывідуальны жылы дом, разлічаны на адну сям'ю, фактычна станавіўся шматкватэрным жылым домам. Далей адасобленыя кватэры рэалізоўваліся фізічным асобам у якасці долі жылога дома», - гаворыцца ў паведамленні.

У поле зроку аператыўных работнікаў фінансавай міліцыі трапіў 34-гадовы жыхар Берасця, які такім чынам пабудаваў, а затым рэалізаваў 7 кватэр, атрымаўшы даход у асабліва буйнай суме - больш як Br 1 млрд. Пры гэтым службовыя асобы ПСУП не адлюстроўвалі па бухгалтарскаму ўліку выручку ад выканання будаўніча-мантажных работ у поўным аб'ёме, прынізілі падаткаабкладаемасць базы. Недаплата падаткаў і збораў перавысіла Br1,2 млрд.

Усяго паводле выяўленых злачынстваў упраўленне ДФР распачало 6 крымінальных спраў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках