1 траўня 2024, Серада, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы Гарадзенскай вобласці абяцаюць зніжкі ў 30%

3
Крамы Гарадзенскай вобласці абяцаюць зніжкі ў 30%

Гандлёвыя прадпрыемствы Гарадзенскай вобласці 24 жніўня зробяць зніжкі на нехарчовыя тавары да 30%.

Гарадзенскі аблвыканкам накіраваў рэкамендацыі ўзяць удзел у другой рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень скідак» і знізіць кошты на нехарчовыя тавары як у дзяржаўнай гандлёвай сетцы, так і ў прыватных гандлёвых аб'ектах, піша БелТА.

Як патлумачыў начальнік упраўлення Віталь Біч, гандлёвым прадпрыемствам рэкамендавана разгледзець пытанне аб зніжэнні кошту нехарчовых тавараў падчас акцыі на 15-20%. Акрамя таго, ім прапанавана прапрацаваць пытанне з вытворцамі тавараў для атрымання дадатковых зніжак у гэты дзень. Гандлёвыя сеткі працуюць з вытворцамі па-рознаму, хтосьці дамаўляецца аб зніжцы ў 10%, хтосьці менш або больш. Такім чынам, пакупнікі могуць чакаць зніжэнне кошту тавараў усёй нехарчовай групы 24 жніўня да 30%, растлумачыў ён.

Са слоў суразмоўцы, прадпрыемствы гандлю любой формы ўласнасці вобласці актыўна адгукаюцца на ўдзел у падобных акцыях.

Акрамя таго, яны і ў астатні час года працуюць з пакупніком, прапаноўваючы скідкі на сезонныя тавары, падчас рэкламных акцый, распродажаў, школьных і іншых кірмашоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках