8 траўня 2024, Серада, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банда «адмыла» ў банках Менска $5 мільёнаў паводле фальшывага пашпарту

11
Банда «адмыла» ў банках Менска $5 мільёнаў  паводле фальшывага пашпарту

Закончанае папярэдняе расследаванне маштабнай крымінальнай справы ў сферы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва Управе Следчага камітэта Менскай вобласці.

"Абвінавачанымі ў крымінальнай справе праходзяць пяць чалавек, двое з якіх знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку. Следства робіць усе намаганні для прыцягнення гэтых асоб да крымінальнай адказнасці", - растлумачылі ва УСК. З 2011 да 2013 год гэтая група выкарыстала рэквізіты, пячаткі, разліковыя і карт-рахункі 127 індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, створаных у злачынных мэтах. Агулам незаконна атрыманы даход гэтых людзей склаў больш як Br260 млрд.

У залежнасці ад ролі кожнага з удзельнікаў злачыннай групы іх дзеянні кваліфікаваныя следствам паводле ч.3 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, учыненая арганізаванай групай), ч.2 ст.380 (выкарыстанне загадзя падробленага дакумента групай асоб з папярэдняй змовай) КК. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных на суму больш як Br1 млрд. Матэрыялы крымінальнай справы ў аб'ёме 105 тамоў перададзеныя ў пракуратуру для накіравання ў суд.

"Супрацьпраўная дзейнасць абвінавачаных палягала ў выкананні паслуг службовым асобам рэальнага сектара эканомікі для атрымання гатоўкі", - распавялі ва УСК. На рахункі падкантрольных арггрупе суб'ектам гаспадарання пералічваліся грашовыя сродкі з наступным вяртаннем гатоўкі, але з вылікам 10-15% ад пераведзенай сумы. Для прыкрыцця і надання законнага выгляду сваёй працы абвінавачаныя выраблялі падробленыя першасныя дакументы.

Не жадаючы прыцягваць увагу да злачыннай дзейнасці з боку кантрольных органаў, для куплі замежнай валюты адзін з фігурантаў выкарыстаў заведама падроблены пашпарт грамадзяніна Расейскай Федэрацыі са сваім налепленым фота. Устаноўлена, што за тры месяцы, выкарыстоўваючы падроблены дакумент, адзін з удзельнікаў злачыннай групы набыў у банках Менска больш за $5 млн. "Валюта набывалася за гатоўку з карт-рахункаў фіктыўных індывідуальных прадпрымальнікаў і перадавалася кліентам рэальнага сектара эканомікі. Пры гэтым удзельнікі арганізаванай групы ўсталёўвалі свой курс абмену, значна адрозны ад курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь", - дадалі ва ўправе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках