8 траўня 2024, Серада, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук вёз з Польшчы туі ў ашалёўцы мікрааўтобуса

14

Туі і мікрааўтобус канфіскаваныя да пастановы суда.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Берасцейскай мытні.

«49-гадовы жыхар Гомельскай вобласці спрабаваў завезці з Польшчы 20 кустоў дэкаратыўнай туі, якія схаваў пад ашалёўкай пярэдніх дзвярэй мікрааўтобуса «Volkswagen Transporter» 1996 года выпуску.

Больш таго, падчас дагляду аўтамабіля супрацоўнікі мытнага паста «Пясчатка» выявілі на кузаве транспартнага сродку прыкметы перайначвання ідэнтыфікацыйнага VIN-нумару. З мэтай ягонай праверкі прызначаная мытная экспертыза», - паведамілі ў ведамстве.

Туі і мікрааўтобус канфіскаваныя да пастановы суда. Паводле папярэдняй ацэнцы іх агульны кошт склаў звыш 80 мільёнаў рублёў.

Фота: прэс-службы Берасцейскай мытні

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках