8 траўня 2024, Серада, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі запланавалі 21 пікет за бязвізавыя паездкі ў Польшчу і Літву

10
У Беларусі запланавалі 21 пікет за бязвізавыя паездкі ў Польшчу і Літву

Пікеты павінны прайсці ў памежных гарадах.

Актывісты кампаніі «За малы памежны рух» плануюць правядзенне інфармацыйных пікетаў. Яны звярнуліся да мясцовых уладаў 19-ці памежных з Польшчай і Літвой гарадоў на дазвол правядзенне масавых мерапрыемстваў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Мэтай правядзення пікетавання актывісты пазначылі - «Інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй пагаднення аб малым памежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшчай і збор подпісаў у Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай паскорыць увядзенне ў дзеянне гэтага пагаднення».

Як адзначыў адзін з ініцыятараў кампаніі Дзмітрый Кухлей: «Мы хацелі б расказаць жыхарам памежных беларускіх гарадоў аб перавагах і асаблівасцях ўвядзення малога памежнага руху з Польшчай і Літвой. У нашых суседзяў - Украіны і Расеі - жыхары памежных рэгіёнаў ужо некалькі гадоў карыстаюцца выгодамі бязвізавага руху з краінамі Еўразвязу. Мы спадзяемся на хуткую рэалізацыю існуючых пагадненняў Беларусі з Польшчай і Літвой. Тым больш, што з гэтага года беларускія ўлады актывізавалі перамовы з ЕЗ адносна візавай лібералізацыі».

Пікеты запланаваныя сёлета на канец жніўня і пачатак верасня. У выпадку дазволу ўладаў акцыі павінны адбыцца ў 19-ці гарадах і раённых цэнтрах, якія ўваходзяць у зону дзеяння пагаднення аб Малым памежным руху з Польшчай і Літвой: Берасце, Высокае, Жабінка, Камянец, Маларыта, Пружаны, Гародня, Свіслач, Вялікая Бераставіца, Ваўкавыск , Скідаль, Масты, Астравец, Ашмяны, Воранава, Іўе, Ліда, Шчучын, Смаргонь.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках