30 красавiка 2024, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ: Вайскоўцы «выпадкова» перайшлі ўкраінскую мяжу

105
Мінабароны РФ: Вайскоўцы «выпадкова» перайшлі ўкраінскую мяжу

Расейскія дэсантнікі нібыта выпадкова перайшлі адцінак расейска-ўкраінскай мяжы ў месцы патрулявання.

Пра гэта паведаміла ІТАР-ТАСС крыніца ў Мінабароны.

"Названыя вайскоўцы сапраўды ўдзельнічалі ў патруляванні адцінка расейска-ўкраінскай мяжы, перайшлі яе, напэўна, выпадкова, на неабсталяваным, немаркаваным адцінку. Супраціву Узброеным сілам Украіны пры затрыманні, наколькі нам вядома, не чынілі", - адзначылі ў міністэрстве.

У міністэрстве пры гэтым падкрэслілі, што вайскоўцы Украіны шматразова пераходзілі расейскую мяжу.

"На расейскую тэрыторыю шматразова паасобку і групамі заходзілі ўкраінскія вайскоўцы агульнай колькасцю больш за 500 чалавек, у тым ліку са зброяй у руках і на бранятэхніцы; ніякай залішняга ляманту з гэтай нагоды мы не ўсчыналі, проста вярталі ўсіх ахвотных на ўкраінскую тэрыторыю ў бяспечным месцы", - адзначыў ён.

Раней стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы затрымалі ў паселішчы Дзэркальнэ ў 15 кіламэтрах ад мяжы дзесяць расейскіх дэсантнікаў з палка, дыслакаванага ў Кастраме.

Затрыманыя дэсантнікі распавялі, што служаць у 331-м гвардзейскім палку 98-й гвардзейскай Свірскай дывізіі ПДВ УС РФ (вайсковая часціна 71211). 23 жніўня іх пераправілі ў Растоўскую вобласць, пасля чаго ўзнялі на трывогу і загадалі выступіць маршам на Украіну.

На допытах вайскоўцы заклікаюць расейскія ўлады больш не пасылаць на Украіну войскі.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках