3 траўня 2024, Пятніца, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Перамовы прывялі да «пэўных вынікаў»

34

Украіна і Расея могуць пачаць кансультацыі аб перацінанні мяжы.

Фота: Дзмітрый Азараў / Коммерсантъ

Сустрэчы ў Менску прывялі да пэўных вынікаў, заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка журналістам аб выніках ягоных перамоваў з лідэрамі Беларусі, Казахстана, Расеі і прадстаўнікамі Еўрапейскага Звязу. Ягоныя словы цытуе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

«Галоўная нашая мэта - гэта мір. Мы патрабуем рашучых дзеянняў, якія здольныя прынесці мір на ўкраінскую зямлю», - заявіў Пётр Парашэнка.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася ключавое пытанне - закрыццё ўкраінска-расейскіх межаў для прадухілення перамяшчэння тэхнікі, наймітаў і боепрыпасаў. Падкрэслівалася важнасць кансультацый памежнікаў для рэалізацыі гэтай задачы.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што паводле вынікаў перамоў павінны пачацца кансультацыі паміж начальнікамі Генеральных штабоў. «Мы дамовіліся, што праз трохбаковую кантактную групу правядзем кансультацыі для таго, каб як мага хутчэй перайсці на рэжым двухбаковага спынення агню, кантроль за якім будзе праводзіцца прадстаўнікамі маніторынгавай місіі АБСЭ», - праінфармаваў ён.

У сваю чаргу, прадстаўніца ЕЗ Кэтрын Эштан адзначыла, што галоўнае на сёння - мір і бяспека і спыненне вайсковых дзеянняў, а таксама знаходжанне шляхоў забеспячэння бяспекі ўкраінска-расейскіх межаў. Яна паведаміла, што падчас абмеркавання эканамічных аспектаў імплементацыі Пагаднення адбылася «пазітыўная дыскусія».

Пётр Парашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ў час сустрэч у Менску гаворка ішла аб выкананні мірнага плана прэзідэнта Украіны для ўрэгулявання сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях. «Мы намагалі на тым, каб у першую чаргу была дасягнутая дамоўленасць аб забеспячэнні свабоды для ўкраінскіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца», - паведаміў прэзідэнт Украіны. «Логіка мірнага плана ўрэшце была падтрыманая ўсімі без выключэння кіраўнікамі дзяржаў», - адзначыў Пётр Парашэнка.

Са слоў Парашэнкі, бакі пагадзіліся з патрэбай актывізацыі дзейнасці трохбаковай кантактнай групы.

У кантэксце абмеркавання імплементацыі Пагаднення паміж Украінай і ЕЗ аб зоне свабоднага гандлю была дасягнутая дамоўленасць аб пачатку кансультацый на ўзроўні экспэртаў, якія забяспечаць мінімізацыю наступстваў ужывання гэтага Пагаднення для краін-суседзяў.

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што 6 верасня адбудуцца перамовы аб энэргетычных пытаннях з удзелам міністраў паліва і энэргетыкі Украіны, Расеі і Еўрапейскага Звязу. 30 жніўня, у Брусэлі Украіна праінфармуе кіраўнікоў ЕЗ аб далейшых дзеяннях для імплементацыі Канвенцыі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках