26 красавiка 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка: Веру, што ў вас хутка не будзе Пуціна

23
Надзея Саўчанка: Веру, што ў вас хутка не будзе Пуціна

Украінская лётчыца, якую ўтрымліваюць у расейскім Варонежы, у зале суда выказала надзею, што рэжыму Пуціна хутка прыйдзе канец.

Пра гэта яна заявіла, выступаючы ў судзе, паведамляе Громадське ТБ.

Пры гэтым Надзея Саўчанка казала на ўкраінскай мове і была адзетая ў футболку з трызубцам, піша «Украінская праўда».

Падчас паседжання яна паведаміла, што знаходзіцца ў Расеі з 24 чэрвеня, а не з 30 чэрвеня, як пра гэта паказана ў матэрыялах следства. Са слоў адваката Саўчанкі Марка Фейгіна, следства не мае довадаў віны ягонай падабароннай. Цяпер у судзе абвешчаны перапынак.

«У вас няма справядлівасці, у вас няма закона. Ваша ўлада - гэта проста... Дзякаваць Богу, у нас ужо няма Януковіча. Буду верыць, што ў вас хутка не будзе Пуціна», - заявіла Саўчанка.

Яна таксама адзначыла, што выконвала сваю працу - абараняла Украіну. «Не прызнаю сябе вінаватай, не забівала журналістаў. Я не разумею, якое дачыненне расейскае следства і суд маюць да падзеяў ва Украіне. Я вайсковец Украіны і выконвала сваю працу. Як замежнікі могуць вызначаць, як я павінна абараняць Радзіму?» - сказала Саўчанка ў судзе.

Цытаты з выступу ўкраінскай лётчыцы падае на сваёй старонцы ў «Твітэры» адвакат Мікалай Полазаў.

Суд узяў перапынак да 17 гадзін, каб абвясціць пастанову, паведамляе «Фонд адкрыты дыялог», які займаецца справай Саўчанкі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках