2 траўня 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ - лепшы клуб Еўропы лета 2014

9

У цяперашнім рэйтынгу клубных каэфіцыентаў УЕФА барысаўцы апярэджваюць 453 іншыя каманды.

Барысаўскі БАТЭ перад стартам групавых этапаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы займае першы радок у табліцы клубных еўракаэфіцыентаў у сезоне-2014/15 - 4,8500. Бліжэйшыя пераследнікі барысаўцаў - шведскі "Мальме" і балгарскі "Лудагорац". У абодвух клубаў каэфіцыент 4,7000, піша "Прессбол".

Менскае "Дынама", якое працягне выступ у групавым раўндзе Лігі Еўропы, размясцілася на 35-м радку - 2,8500.

Выбылы салігорскі "Шахцёр" займае 79-е месца - 2,3500. Гарадзенскі "Нёман", які саступіў "Хабнарф'ёрдзюр" яшчэ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе ЛЕ, дзеліць 136-ю пазіцыю з баснійскіх клубам "Зрыньскі" - 1,3500.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках