2 траўня 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 расейскіх танкаў увайшлі на тэрыторыю Украіны

25
10 расейскіх танкаў увайшлі на тэрыторыю Украіны

Мінулай ноччу тэрарысты пераправілі з Расеі ва Украіну 10 танкаў.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Цяпер гэтыя танкі рухаюцца ў кірунку Данецка.

Акрамя гэтага паведамляецца, што РФ працягвае канцэнтраваць войскі (жывую сілу і ўзбраенне) ля мяжы з Украінай. Так, у Бялоўскі і Суджанскі раёны Курскай вобласці перакінутая брыгада шрубалётных падраздзяленняў ВС РФ. У Бранскай вобласці сканцэнтраваны 34 адзінкі вайсковай бронетэхнікі РФ з нанесенай сімволікай міратворчага вайсковага кантынгенту.

У Беларусь з Расеі на днях прыбыў вайсковы эшалон з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках