13 траўня 2024, панядзелак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Грузіі абвясціла Саакашвілі ў міжнародны вышук

4
Пракуратура Грузіі абвясціла Саакашвілі ў міжнародны вышук

Галоўная пракуратура Грузіі абвясціла экс-прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі ў міжнародны вышук.

Пра гэта паведаміла кіраўнік Дэпартамента ведамства ў сувязях з грамадскасцю Нація Сухіашвілі, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«У паралельным рэжыме, на падставе адпаведнага прававога запыту Галоўнай Пракуратуры, распачатая працэдура аб'явы Міхаіла Саакашвілі ў міжнародны вышук і ўключэння яго ў Чырвоны цыркуляр Інтэрпола», - сказаў Сухіашвілі.

14 жніўня Саакашвілі быў абвешчаны ў нацыянальны вышук. За дзень да гэтага яму было завочна выстаўленае абвінавачванне ў растраце дзяржаўных сродкаў. Паводле звестак МУС Грузіі, былы прэзідэнт марнаваў «значныя сумы» на абслугоўванне асабістых патрэб і сваю сям'ю праз фонды дзяржаховы. У агульнай складанасці экс-прэзідэнт выдаткаваў 8,8 млн лары (каля $5,9 млн).

Пракуратура сцвярджае, што грошы былі выдаткаваныя на гатэлі, у якія засяляліся замежныя госці, арэнду яхты ў Італіі, паслугі кухара, масажысткі і г.д. Гішпанскі кухар і асабісты дызайнер абышліся бюджэту Грузіі ў 300 тысяч лары ($174 тыс), працэдура пахудання Саакашвілі каштавала $113 тысяч, яшчэ 500 тысяч лары ($290 тыс) былы прэзідэнт выдаткаваў на арэнду самалётаў.

Гэта ўжо трэцяе абвінавачванне, якое выставіла грузінская пракуратура ў дачыненні да Саакашвілі за апошнія некалькі тыдняў. Экс-прэзідэнт Грузіі падазраецца ў арганізацыі збіцця дэпутата парламента Валерыя Гелашвілі ў 2005 годзе, датычнасці да разгону дэманстрацыі апазіцыі ў Тбілісі 7 лістапада 2007, разгроме тэлекампаніі «Імеды» і «завалоданні маёмасцю», якія належаць бізнэсоўцу Аркадзю (Бадры) Патаркацышвілі.

Тбіліскі гарадскі суд 2 жніўня завочна арыштаваў Саакашвілі на перыяд следства, задаволіўшы хадайніцтва пракуратуры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках