7 траўня 2024, aўторак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Пнеўманію вылячаць 30 бляшанак піва

31
Навукоўцы: Пнеўманію вылячаць 30 бляшанак піва

Японскія спецыялісты сцвярджаюць, што інгрэдыенты ў піве ратуюць ад прастуды.

Навукоўцы з Медыцынскага ўніверсітэта Сапара мяркуюць, што гумулан з хмелю эфектыўна супрацьстаіць рэспіраторна-сінцытыяльнаму вірусу і мае супрацьзапаленчыя ўласцівасці, паведамляе newss.net.ua.

Менавіта рэспіраторна-сінцытыяльны вірус можа правакаваць пнеўманію і праблемы з дыханнем у дзяцей.

На гэты момант вакцыны ад віруса, які дае аб сабе ведаць звычайна зімой, няма.

Трэба сказаць, пра карысць піва навукоўцы кажуць не ўпершыню. У піве не так шмат калорый, і гэта выдатны дадатак да рацыёну, калі трэба ўмацаваць косткі (у ім шмат крэмнію). Крэмній патрэбен для росту і развіцця костак і злучальнай тканіны. Ён зніжае рызыку астэапарозу.

Але варта памятаць: празмернае спажыванне піва прычыніцца да набору вагі, абязводжвання ды іншых праблем.

У піве гумулан змяшчаецца ў надзвычай малой канцэнтрацыі. Таму, каб адчуць эфект, давядзецца выпіць амаль 30 бляшанак.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках