7 траўня 2024, aўторак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб СМС-мінаванні менскага метро перададзеная ў суд

8
Справа аб СМС-мінаванні менскага метро перададзеная ў суд

Аўтару фальшывага паведамлення выстаўленыя абвінавачванні, ён узяты пад варту, а на ягоную маёмасць накладзены арышт.

ГУУС Менгарвыканкама патлумачыла, што 26 лютага да супрацоўніка УУС аховы метрапалітэна звярнулася студэнтка, якая паведаміла, што яе ўвагу прыцягнуў тэкст SMS аднаго з пасажыраў: у ім ён паведамляў аб планах прывесці ў дзеянне выбуховую прыладу ў метро, піша БелТА.

СМС-паведамленне ўтрымлівала наступны тэкст: «У мяне бомба, я ў метро, дзе падарваць, код актывацыі падкажы».

На час спецыяльных мерапрыемстваў для праверкі інфармацыі праца метро перапынялася на некалькі гадзін, а ў графік працы гарадскога пасажырскага транспарту ўносіліся істотныя змены. Факт існавання выбуховага прыстасавання, якое магло б пагражаць жыццю і здароўю людзей, не пацвердзіўся. Падазраваны быў затрыманы. ПРычыненая злачынствам шкода ацэньваецца больш чым у Br90 млн.

Дзеянні затрыманага следчыя кваліфікавалі паводле ч.2 арт.340 КК (заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, які стварае небяспеку для жыцця і здароўя людзей, што пацягнула прычыненне шкоды ў вялікай суме і іншыя цяжкія наступствы ў выглядзе працяглага парушэння працы грамадскага транспарту). Прычыненая злачынствам шкода ацэньваецца больш чым у Br90 млн.

Акрамя таго, падчас расследавання атрыманыя звесткі аб учыненні абвінавачаным іншых крымінальна-каральных дзеянняў - згвалтаванне заведама непаўналетняй, іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, дэманстрацыя загадзя непаўналетняму відэафільмаў парнаграфічнага зместу. У тым ліку з гэтай прычыны усяго паводле справы праведзена 14 экспертыз, у тым ліку тры комплексныя судовыя псіхіятрычныя. На думку экспэртаў, у абвінавачанага ёсць псіхічныя адхіленні. Таксама ўстаноўленыя факты злоўжывання алкаголем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках