8 траўня 2024, Серада, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто заплаціць за падвышэнне ПДВ?

23
Хто заплаціць за падвышэнне ПДВ?

Падвышэнне падатку ў першую чаргу ўдарыць па простых беларусах.

Падатак на дададзеную вартасць у наступным годзе можа быць павялічаны з 20 да 22%. Ці ёсць іншыя спосабы папоўніць бюджэт - каментуе фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Менску Вадзім Іосуб.

Паводле інфармацыі БелаПАН, на ўрадавым узроўні разглядаецца варыянт павелічэння галоўнага падатку ў Беларусі, якім з'яўляецца падатак на дададзеную вартасць.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прапанова павялічыць ПДВ тлумачыцца патрэбай фармавання збалансаванага бюджэту на 2015 год, піша «Заўтра тваёй краіны».

- Цяпер у нашых партнёраў Еўразійскага эканамічнага саюзу ПДВ ніжэйшы, чым у Беларусі.

- Кожны спрабуе латаць дзіркі ў бюджэце па-свойму, і на гэтым фоне Беларусь выглядае не горш партнёраў, прынамсі, у ЕўрАзЭС, - адзначае Вадзім Іосуб. - Напрыклад, цяпер актыўна абмяркоўваецца павелічэнне падаткаў у РФ, у прыватнасці, увядзенне падаткаў з продажаў. Акрамя як у Расеі, больш нідзе гэтага няма.

- Чым абгрунтаваная прапанова ўладаў павялічыць падатак на дададзеную вартасць?

- Калі падаткі, канчатковымі платнікамі якіх з'яўляюцца кампаніі, можна розным чынам аптымізаваць, то ПДВ уваходзіць у кошт тавару, аплачваецца спажыўцом і аўтаматычна сыходзіць у бюджэт.

Гэта значыць, з пункту гледжання дзяржавы, гэты падатак прасцей за ўсё адміністраваць.

- Па кім, у першую чаргу, ударыць падвышэнне падатку на дададзеную вартасць?

- Па канчатковых спажыўцах - па грамадзянах.

- Якія меры для напаўнення бюджэту, акрамя падвышэння ПДВ, можна было б зрабіць?

- Збалансаваць бюджэт можна зніжэннем выдаткаў, падвышэннем паступленняў альбо адначасова двума гэтымі мерамі.

Павышэнне ПДВ - мера непапулярная і вымушаная, але балансаваць бюджэт трэба: альбо зніжаць бюджэтныя выдаткі, што таксама непапулярна, калі гэта тычыцца зніжэння сацыяльных выдаткаў, альбо павялічваць падаткі.

Плацяжы ПДВ не залежаць ад прыбытковасці і эфектыўнасці работы прадпрыемстваў, так што гэта самы просты спосаб для дзяржавы папоўніць бюджэт.

Альтэрнатывай мог бы быць рост прыбытковасці прадпрыемстваў і іх эфектыўнасці, за кошт чаго мог бы падвышацца падатак на прыбытак. Але гэта недасягальна без глыбокіх структурных рэформаў эканомікі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках