8 траўня 2024, Серада, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаўнер у Менску памёр ад менінгакокавай інфекцыі

17
Жаўнер у Менску памёр ад менінгакокавай інфекцыі

Гэта досыць рэдкі выпадак для беларускага войска і адзіны за апошнія 10 гадоў.

Жаўнер адной з вайсковых частак Менска памёр у выніку менінгакокавай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Сяргей Кузьмянкоў, піша БелТА.

"2 жніўня ў 432-і Галоўны вайсковы медыцынскі клінічны цэнтр Узброеных Сіл Беларусі паступіў вайсковец з дыягназам "менінгакокавая інфекцыя". Нягледзячы на нададзеную яму медыцынскую дапамогу, яго жыццё выратаваць не ўдалося", - сказаў Сяргей Кузьмянкоў.

Малады жаўнер праходзіў службу ў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, якая размяшчаецца ў Менску. "Вайсковая ўстанова шчыра спачувае родным загінулага. Цяпер робяцца ўсе захады для надання дапамогі сям'і жаўнера. Мы ўжо звязаліся з маці загінулага", - дадаў прадстаўнік Мінабароны.

У міністэрстве адзначылі, што паводле гэтага факту праводзіцца праверка. "Гэта досыць рэдкі выпадак для беларускага войска і адзіны за апошнія 10 гадоў", - падкрэсліў начальнік прэс-службы вайсковага міністэрства.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках