8 траўня 2024, Серада, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Тайланда забаранілі «сімулятар дыктатара»

1

Міністэрства культуры Тайланда забараніла да продажу ў краіне пятую серыю кампутарнай гульні Tropico.

Гульня была прызнаня здольнай «падарваць мір і парадак у краіне». Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі New Era Thailand, якая павінна была займацца дыстрыбуцыяй Tropico на тэрыторыі краіны, паведамляе сайт «Навіны Пхукет».

Tropico 5 - кампутарная гульня ў жанры эканамічнай стратэгіі, якую гульнявыя часопісы часцей называюць «сімулятарам дыктатара». Ва ўсіх частках цыклу Tropico гулец выступае ў ролі кіраўніка невялікай дзяржавы на выспе. Перад гульцом стаяць дзве задачы - прывесці выспу да росквіту і паклапаціцца пра сваё жыццё, адкладаючы грошы на рахунак у швейцарскім банку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках