8 траўня 2024, Серада, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэжцы будуюць плывучы «гатэль-сняжынку» ў фіёрдах

3

У Нарвэгіі наважылі пабудаваць першы ў Еўропе плывучы гатэль у паўночным моры.

Раскошны пяцізоркавы экагатэль Krystall, што формай нагадвае гіганцкую шасціканцовую сняжынку, плануецца адкрыць у снежні 2016 года. Будаўнічыя работы павінны стартаваць летам 2015 года, піша NEWSru.com.

Аўтарам праекта выступае нідэрландская кампанія Dutch Docklands - адзін з вядучых сусветных спецыялістаў у стварэнні аб'ектаў "плывучай нерухомасці". Першапачатковы праект гатэля быў прапанаваны яшчэ ў 2008 годзе, але праз крызіс яго прыняцце зацягнулася.

"Пасля доўгага перыяду даследаванняў і ўзгадненняў працэс нарэшце запушчаны, - заявіў The Local заснавальнік кампаніі, архітэктар Коэн Алтуіс. - Ключавым дызайнерскім развязаннем стаў выбар на карысць шкла, што дазволіць гасцям гатэля назіраць за Паўночным ззяннем проста з іх ложкаў".

Са слоў Алтуіса, дакладнае размяшчэнне будучага гатэля яшчэ не зацверджанае, але, хутчэй за ўсё, ён будзе пабудаваны ля берагоў камуны Тромсэ. Бюджэт будаўнічых работ таксама пакуль не абвяшчаецца, аднак вядома, што рэалізацыя такога праекта на вадзе абыдзецца прыкладна на 15% даражэй, чым калі б ён быў рэалізаваны на сушы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках