8 траўня 2024, Серада, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскіх праваабаронцаў пакінулі пад арыштам

2
Азербайджанскіх праваабаронцаў пакінулі пад арыштам

Паступаюць паведамленні пра пагаршэнне стану здароўя Лэйлы Юнус, якая знаходзіцца пад арыштам.

Азербайджанскія ўлады пакінулі пад арыштам канфліктолага Арыфа Юнуса, які разам з жонкай абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе і махлярстве. Лэйла Юнус была арыштаваная ў канцы ліпеня, а яе муж Арыф быў пакінуты пад наглядам паліцыі, паведамляе BBC.

Генеральная пракуратура Азербайджана сцвярджае, што тады ўлічыла яго стан здароўя. На думку генпракуратуры, Арыф Юнус парушыў умовы ўтрымання пад хатнім арыштам, праводзячы сустрэчы і выступаючы з заявамі ў друку і ў інтэрнэце.

Ягоны адвакат Халід Багіраў пацвердзіў у інтэрв'ю Азербайджанскай службе Бі-бі-сі, што новых абвінавачванняў супраць Арыфа Юнуса не выстаўлена.

Паступаюць паведамленні пра пагаршэнне стану здароўя Лэйлы Юнус, якая пакутуе ад цукровага дыябету.

Муж і жонка актыўна ўдзельнічалі ў міжнародных семінарах і праектах у народнай дыпламатыі разам з армянскімі няўрадавымі арганізацыямі. Лэйла Юнус неаднаразова выступала з крытыкай рэжымаў Аліева і Лукашэнкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках