8 траўня 2024, Серада, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баі за Данецк: жыхароў просяць не выходзіць з дамоў

2
Баі за Данецк: жыхароў просяць не выходзіць з дамоў

У Пятроўскім раёне Данецка ідуць актыўныя баі, у розных раёнах горада чутныя выбухі і аўтаматныя чэргі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкай гарадской рады ў аўторак, 5 жніўня.

"Паводле стану на 17:00 у Данецку ў Пятроўскім раёне ідуць актыўныя баявыя дзеянні. Жыхары паведамляюць пра магутныя выбухі, актыўную перастрэлку і пашкоджанні інфраструктуры раёна. Ва ўсіх астатніх раёнах горада таксама неспакойна - перыядычна чутныя аўтаматныя чэргі і стральба з буйнакалібернай зброі", - гаворыцца ў паведамленні.

У гарадской радзе адзначылі, што паводле непацверджанай інфармацыі, ёсць пацярпелыя сярод мірнага насельніцтва, звесткі правяраюцца. Таксама ўзброеныя прадстаўнікі самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" абмежавалі рух аўтатранспарту па вуліцы Пятроўскага да шахты №21. "Просім жыхароў раёнаў, дзе ідуць баявыя дзеянні, не выходзіць без крайняй патрэбы на вуліцы. Па меры магчымасці, схавацца ў бяспечных месцах", - дадалі у гарадской радзе Данецка.

У выніку дзённага артабстрэлу Пятроўскага раёна каля 14:00 абясточаны больш за 100 трансфарматарных падстанцый, большая частка раёна засталася без святла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках