9 траўня 2024, Чацвер, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Manchester United не змог прызямліцца праз пагрозу тэракту

1
Самалёт Manchester United не змог прызямліцца праз пагрозу тэракту

Самалёт, які накіроўваўся з турнэ па ЗША ў Манчэстэр, быў пераадрасаваны для пасадкі ў Лідс.

Пра гэта паведамляе Manchester Evening News, піша "Карэспандэнт".

"Чырвоныя д'яблы" не змаглі прызямліцца ў Манчэстэрскім аэрапорце, як было запланавана раней, праз пагрозу тэракту.

Вядома, што адзін з пасажырскіх рэйсаў Qatar Airways, які ляцеў з Дохі, прыбыў у паветраную прастору Манчэстэра ў суправаджэнні брытанскага знішчальніка.

Нагадаем, што ў паветраную прастору Вялікай Брытаніі ў тэрміновым парадку быў узняты знішчальнік для суправаджэння пасажырскага самалёта ў аэрапорт Манчэстэра пасля таго, як пілот атрымаў інфармацыю аб тым, што на борце можа знаходзіцца "падазроная прылада".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках