26 красавiка 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сустрэчы ў Менску будуць дамаўляцца аб легалізацыі «Наваросіі»

72
На сустрэчы ў Менску будуць дамаўляцца аб легалізацыі «Наваросіі»

Сёння ў беларускай сталіцы пройдзе сустрэча «кантактнай групы» што да Данбасу.

Падчас саміту, які прайшоў 30 жніўня ў Брусэлі, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў, што ў перамовах возьмуць удзел афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхэйд Тальявіні, пасол Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў і другі прэзідэнт краіны Леанід Кучма. Учора стала вядома, што самаабвешчаную Данецкую народную рэспубліку на іх будзе прадстаўляць «віцэ-прэм'ер» Андрэй Пургін. Пра што будуць гаварыць палітыкі і навошта патрэбныя перамовы, gordonua.com распавёў былы дарадца Уладзіміра Пуціна, эканаміст Андрэй Іларыёнаў.

«Змест і стыль апошніх заяў Парашэнкі і Пуціна сведчаць аб тым, што, відавочна, на заўтрашніх перамовах кантактнай групы будуць абмяркоўвацца палітычная арганізацыя Украіны і дзяржаўнасць паўднёвага-усходу. Парашэнка нездарма назваў прозвішчы Кучмы і Зурабава, бо гэта тыя людзі, якія цалкам задавальняюць Пуціна», - сказаў Іларыёнаў.

На думку эксперта, на сустрэчы ў Менску можа ісці гаворка аб легалізацыі Наваросіі ў выглядзе нейкай аўтаноміі на тэрыторыі Украіны.

«Гэта не сыход Данбаса з Украіны, таму што Пуціну неабходныя сепаратысты ўнутры Украіны. Такім чынам, усе найважнейшыя палітычныя пастановы, такія, напрыклад, як уступленне ў ЕЗ або NATO альбо іншыя пытанні замежнай палітычнай арыентацыі Украіны, прымаліся б не цэнтральнай уладай, а кожным рэгіёнам асобна. І ў тым выпадку, калі адзін з рэгіёнаў, у тым ліку такі важны, ды яшчэ які мае аўтаномны статус, як Данбас, прагаласуе супраць, то тады пастанова не прымаецца. У гэтым выпадку ў рэгіёнаў будзе эфектыўнае вета адносна палітычнай арганізацыі і арыентацыі краіны», - мяркуе Іларыёнаў.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках