3 траўня 2024, Пятніца, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага: Ёсць довады планаў Расеі захапіць Адэсу

5
Дэпутат Бундэстага: Ёсць довады планаў Расеі захапіць Адэсу

Расейская вайсковая агрэсія ва Украіне не абмяжуецца Данбасам.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу Андрэас Шакенгоф. Ён паведаміў аб наяўнасці інфармацыі «пра больш дальнабачныя планах» расейскай вайсковай агрэсіі ва Украіне. Пра гэта дэпутат заявіў у чацвер, 11 верасня, выступаючы на паседжанні Бундэстагу ў Берліне, паведамляе Deutsche Welle.

У прыватнасці, ён заявіў аб выяўленні ў Луганску дакументаў, якія сведчаць аб планах Масквы ўзяць пад кантроль Марыупаль і Адэсу. «Каб да гэтага не дайшло, важныя ўмоўлены рэжым спынення агню і рэалізацыя мірнага плану», - падкрэсліў Шакенгоф.

Дэпутат растлумачыў, што падтрымлівае менскія дамоўленасці ад 5 верасня аб спыненні агню на ўсходзе Украіны, якія, паводле наяўных у яго звестак, «пакуль дагэтуль пераважна дзейнічаюць». Ён таксама адзначыў неабходнасць і ў далейшым весці ціск на прарасейскіх тэрарыстаў ва Украіне і Маскву, бо «раней дамоўленасці часта не выконваліся».

Шакенгоф закрануў таксама і пытанне шматразовага адкладвання ўвядзення новага пакета санкцый ЕЗ супраць Расеі. З ягоных слоў, такія крокі «з’яўляюцца не слабасцю ЕЗ, а ясным сігналам Расеі» з мэтай прымусіць Маскву зрабіць свой уклад у рэалізацыю мірнага плана на Данбасе.

Нагадаем, учора прэзідэнт Еўрапейскай рады Хэрман Ван Рампей заявіў, што новыя санкцыі Еўразвязу супраць Расеі ўвойдуць у дзеянне 12 верасня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках