3 траўня 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі канвой Пуціна: у КамАЗах - закрытыя валізкі і тэхніка

13

Расея рыхтуе другі «гуманітарны канвой».

Блізу 200 КамАЗаў з грузам для Луганскай і Данецкай абласцей стаіць на мяжы з Украінай у Растоўскай вобласці, паведамляе «Радыё Свабода».

На кадрах відэа бачна, што знаходзіцца ў некаторых грузавіках з канвою. Гэта мяшкі, кардонныя скрыні з надпісамі «сардзіны», жалезныя валізкі і тэхніка на колах.

Нагадаем, што кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея рыхтуе другі гуманітарны канвой для адпраўкі ва Ўкраіну.

Раней паведамлялася, што другі гуманітарны канвой з Расеі можа быць накіраваны ва Ўкраіну гэтак жа, як і першы - аўтамабільным транспартам замест чыгункі.

Першую калону ў складзе 280 грузавікоў з «гуманітарнай дапамогай» на Данбас улада Расеі накіравала ў аднабаковым парадку. 22 жніўня расейскія КамАЗы прарваліся праз украінскі пункт пропуску «Ізварын», які кантралюецца баевікамі. У Чырвоным Крыжы паведамілі, што іх прадстаўнікі не суправаджалі грузавікі РФ ва Украіну, як было агаворана раней. 24 жніўня ў Міністэрстве абароны Украіны заявілі, што на грузавіках расейскага «гуманітарнага канвою» было вывезена абсталяванне з украінскіх стратэгічных заводаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках