13 траўня 2024, панядзелак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр яшчэ адзін жаўнер тэрміновай службы

30
Памёр яшчэ адзін жаўнер тэрміновай службы

Жаўнер тэрміновай службы адной з вайсковых частак Менска памёр праз вострую сэрцавую недастатковасць.

Управа Следчага камітэта Менскай вобласці праводзіць следчую праверку паводле факту раптоўнай смерці вайскоўца адной з вайсковых частак Менска.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе СК Беларусі.

Згодна з папярэдняй высновай спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз, прычынай смерці жаўнера, набранага ва Узброеныя Сілы восенню 2013 года, стала вострая сэрцавая недастатковасць на фоне ішэмічнай хваробы сэрца.

Цяпер следчыя праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на поўнае, ўсебаковае і аб'ектыўнае даследаванне ўсіх абставінаў таго, што здарылася. Апытваюцца відавочцы, прызначаны шэраг судовых экспэртыз. Акрамя таго, вывучаюцца канфіскаваныя медыцынскія дакументы, усталёўваецца правільнасць надання медыцынскай дапамогі вайскоўцу ў момант пагаршэння ягонага стану здароўя напярэдадні смерці.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках