27 красавiка 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэці «пуцінскі канвой» прыбудзе ва Украіну да канца гэтага тыдня

8
Трэці «пуцінскі канвой» прыбудзе ва Украіну да канца гэтага тыдня

Расея гатовая адправіць на ўсход Украіны новую партыю «гуманітарнай дапамогі» ўжо да канца гэтага тыдня.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МНС Расеі Уладзімір Сцяпанаў, паведамляе РІА «Новости».

«Мы ўжо гатовыя гэтую працу весці далей. Да канца гэтага тыдня пры пэўных пастановах зможам гэтую працу прадоўжыць», - сказаў Сцяпанаў на паседжанні аднаго з камітэтаў Савета Федэрацыі.

Першую «гуманітарную» калону Расея адпраўляла на паўднёвы ўсход Украіны ў канцы лета: 22 жніўня 280 грузавікоў перасеклі мяжу і прыбылі ў Луганск. Другі пуцінскі канвой у колькасці блізу 200 «Камазаў» прыбыў у Луганскую вобласць у суботу. Прадстаўнікі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) не бралі ўдзелу ў суправаджэнні гэтага канвою. У РНБА заявілі, што гуманітарны канвой перасёк мяжу Украіны незаконна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках