2 траўня 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт «бітуму і прысадак» набліжаецца да паўмільярда даляраў

16
Экспарт «бітуму і прысадак» набліжаецца да паўмільярда даляраў

Кантрабанду хаваюць пад рознымі кодамі ТН ЗЭД Мытнага саюза.

За сем месяцаў Беларусь экспартавала нафтахімічнай прадукцыі без выплаты мытных пошлін у расейскі бюджэт на $450 млн. Каб імклівы рост кантрабанды нафтапрадуктаў не моцна кідаўся ў вочы, аўтары новай «інавацыйнай» схемы выкарыстоўваюць розныя коды ТН ЗЭД Мытнага саюза. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата што да экспарту і імпарту тавараў у студзені-ліпені 2014 года.

Галоўнай, але не адзінай пазіцыяй беларускага экспарту прадукцыі нафтахіміі, якія не трапляюць пад дзеянне вывазных пошлін, паводле вынікаў студзеня-ліпеня застаюцца сумесі бітумныя на прыродных мінеральных смолах (код ТН ЗЭД 2715). Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі пастаўкі бітумных сумесяў у Вялікабрытанію склалі 266,1 млн дал. Пры тым, што ў 2013 годзе экспарту такіх тавараў на туманны Альбіён не было наогул. У 156 разоў да мінулага года да 4,8 млн. дал. вырас экспарт бітумных сумесяў у Літву. Усяго на дзве краіны маем 270,9 млн дал імклівага прарыву на жорстка канкурэнтныя рынкі Еўразвязу.

На другім месцы знаходзіцца высокатэхналагічны экспарт іншых антыдэтанатараў, антыаксідантаў, інгібітараў, загушчальнікаў, антыкаразійных рэчываў і прысадак. За сем месяцаў іх паспелі вывезці з Беларусі ў Нідэрланды на 82,0 млн дал, у Вялікую Брытанію - на 52,1 млн дал. У суме паводле кода ТН ЗЭД 381190 выходзіць 134,1 млн дал. У 2013 годзе экспарт антыдэтанатараў і г.д. быў роўны нулю.

Акрамя гэтага, раптоўна ў 1063 разы да 8,8 млн дал. Павялічыўся экспарт у Латвію прысадак да змазвальных алеяў, атрыманых з бітумінозных парод (код ТН ЗЭД 381121). Тыя ж асадкі ў Літву былі пастаўленыя на суму 2,1 млн дал. (У 2013 годзе экспарту не было). Плюсуем яшчэ 10,9 млн дал.

Не забываюць ў Беларусі і папулярны ў часы растваральнага-разбаўляльнага бізнэсу так званы біядызель і яго сумесі (код ТН ЗЭД 3826). На гэты раз асноўнымі спажыўцамі беларускага біядызелю сталі Літва (14,6 млн дал, рост у 13 разоў), Нідэрланды (6,0 млн дал, паставак у 2013 годзе не было) і Латвія (5,7 млн дал, у 2013 годзе нулявы экспарт). У суме экспарт бяспошліннага паліва склаў 26,3 дал за 7 месяцаў.

Па дробязі дабіраюць да круглай сумы з дапамогай бітуму нафтавага (код ТН ЗЭД 271320). Экспарт гэтага прадукту вырас у 2014 годзе ў 6,6 разы ў Латвію (да 3,3 млн дал), у 8 разоў - у Літву (да 2,2 млн дал), у 2 разы - у Эстонію (да 3,1 дал). У суме - 8,6 млн дал.

У цэлым сума «інавацыйнага» экспарту за сем месяцаў 2014 перавышае 450 млн даляраў. Гэта не дацягвае да экспарту растваральнікаў і складаных разбавіцеляў ($2,526 млрд за першае паўгоддзе 2012 г.), але і не выклікае нервовай рэакцыі ва ўладаў Расеі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках