2 траўня 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты прадказалі зніжэнне выручкі «Газпрама» яшчэ на 18%

1
Эксперты прадказалі зніжэнне выручкі «Газпрама» яшчэ на 18%

«Газпрам» можа страціць да 18% выручкі ў выніку канкурэнцыі з боку ЗША, якія плануюць актыўна нарошчваць экспарт сланцавага газу.

Пра гэта сцвярджаецца ў дакладзе Цэнтра сусветнай энэргетычнай палітыкі пры Калумбійскім універсітэце, які прыводзіць Financial Times.

Паводле ацэнак экспертаў цэнтра, кошты на газ для еўрапейскіх спажыўцоў могуць зменшыцца на 11% у выніку паніжальнага ціску, што назіраецца праз павялічэнне экспарту ЗПГ з ЗША, паведамляе «Интерфакс».

Нягледзячы на тое, што ўздзеянне на выручку Газпрама будзе істотным, агульнае ўздзеянне на расейскія даходы ад экспарту энерганосьбітаў апынецца больш стрыманым. Газ складае толькі 14% сукупных паступленняў ад расейскага экспарту, асноўным жа артыкулам даходаў застаецца нафта.

Як адзначае FT, пастаўкі газу з ЗША на сусветныя рынкі наўрад ці можна будзе выкарыстоўваць у якасці інструмента ўплыву на палітыку Крамля.

Акрамя таго, аналітыкі Цэнтра ўпэўненыя ў тым, што Еўропа, хутчэй за ўсё, застанецца буйным спажыўцом расейскага газу, таму захоўваецца неабходнасць ва ўмацаванні і развіцці газатранспартнай інфраструктуры, каб пазбегнуць перабояў у пастаўках паліва з Расеі.

Агульнае паслабленне коштаў на газ на сусветных рынках, як чакаецца, адмоўна адаб'ецца на экспартных ЗПГ-праектах у іншых рэгіёнах свету, уключаючы асваенне буйных газавых радовішчаў на шэльфе Мазамбіка.

Федэральная камісія ў рэгуляванні ў сферы энергетыкі (FERC) ЗША ўжо зацвердзіла тры шматмільярдныя праекты звадкавання газу на тэрыторыі краіны, на чарзе яшчэ 13 заявак.

Паводле ацэнак экспертаў, ЗША пачнуць масавы экспарт ЗПГ ў 2016 годзе, і з часам іх пастаўкі могуць перавысіць 14,5 млрд кубічных футаў у дзень, якія Расея цяпер накіроўвае ў краіны Еўразвязу. Разам з тым значныя аб'ёмы амерыканскага газу, верагодна, будуць пастаўляцца на рынкі Азіі, дзе кошт ЗПГ вышэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках