4 траўня 2024, Субота, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Adobe закрые расейскае прадстаўніцтва

13
Adobe закрые расейскае прадстаўніцтва

Кампанія Adobe прыступіла да поўнай ліквідацыі свайго прадстаўніцтва ў Расеі.

Пра гэта паведамляе газета «Ведомости», спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад дасведчаных асоб і супрацоўнікаў Adobe.

Паведамляецца, што 16 верасня ў Федэральную падатковую службу паступіла паведамленне ад ТАА «Адоб сістэмс» (расейская структура Adobe) аб ліквідацыі юрыдычнай асобы, а ўжо на гэтым тыдні кампанія была знятая з падатковага ўліку.

Адзначаецца, што расейскія спажыўцы змогуць па-ранейшаму купляць прадукты і паслугі Adobe праз сайт Adobe.com і рэсэлераў. Сама ж кампанія мерыцца пераарыентавацца на рэалізацыю воблачных прадуктаў. Размова, у прыватнасці, ідзе аб Adobe Creative Cloud - наборы міжплатформенных дадаткаў, якія распаўсюджваюцца праз падпіску. Creative Cloud дае карыстальнікам доступ да набору праграмнага забеспячэння для графічнага дызайну, рэдагавання фота-і відэаматэрыялаў, вэб-распрацоўкі, а таксама да воблачных паслуг, піша 3dnews.ru.

Удзельнікі рынка кажуць, што закрыццё расейскага прадстаўніцтва Adobe збольшага звязана з цяперашняй палітычнай сітуацыяй і эканамічнымі санкцыямі, праз якія ў кампаніі не адбылося ў нашай краіне некалькі буйных угод. Акрамя таго, Adobe была не гатовая да ўступлення ў дзеянне паправак у закон «Аб абароне персанальных звестак», якія забараняюць апрацоўку персанальнай інфармацыі расейцаў за мяжой з 1 верасня 2016.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках