Фінляндыяй цяпер кіруюць жанчыны
24- 28.09.2014, 11:51
- 8,934
Жанчыны атрымалі большасць у новым ўрадзе Фінляндыі.
26 верасня прэзідэнт рэспублікі афіцыйна прызначыў новых міністраў у міжнародным развіцці і ў ахове навакольнага асяроддзя.
Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце ўрада, які цытуе "Еўрапейская праўда".
Чальцы Сацыяльна-дэмакратычнай партыі (СДП) і Нацыянальнай кааліцыйнай партыі (Кааліцыя) атрымалі партфелі, якія раней належалі прадстаўнікам партыі "зялёных". Міністрам у міжнародным развіцці прызначаны сябра СДП Сірпу Паатера, міністрам аховы навакольнага асяроддзя - Сані Гран-Ласонэн ад Кааліцыі.
Цяпер міністэрскія партфелі ва ўрадзе Фінляндыі маюць 10 жанчын і 7 мужчын.
Акрамя гэтага, былі ўнесеныя пэўныя змены ў размеркаванне абавязкаў паміж рознымі ўстановамі.
Нагадаем, што фінскія "зялёныя" заявілі аб выхадзе з кіроўнай кааліцыі пасля прыняцця пастановы аб будаўніцтве АЭС супольна з расейскім "Расатамам".