Крамлёўская прапаганда - на вітрынах беларускіх крамаў (Фота)
31- 28.09.2014, 18:12
- 44,843
Прапаганда агрэсіўнай палітыкі суседняй дзяржавы ў Беларусі становіцца татальнай.
Акрамя традыцыйных СМІ і інтэрнэту, расейскія прапагандысты асвойваюць нестандартныя метады прасоўвання.
Некалькі месяцаў таму па ўсёй Беларусі глуханямыя раздавалі аўтамабілістам расейскія сцяжкі. Такой актыўнасцю зацікавілася нават беларуская міліцыя. А цяпер адыёзная літаратура пра «Рускі мір» і апраўданне расейскай агрэсіі прасоўваецца праз кнігарні.
Так, у Магілёве на вітрыне мясцовай кнігарні размешчаная рэклама «навінак» і «бэстсэлераў» з антыўкраінскімі вокладкамі і тэкстамі. Фота ў рэдакцыю даслаў чытач charter97.org.
«Кнігарня ў Магілёве па адрасе вул. Ленінская, 28 прапануе наступны асартымент», - паведаміў чытач нашага сайта.