3 траўня 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прага скасавала стасункі з Масквой і Пецярбургам

5
Прага скасавала стасункі з Масквой і Пецярбургам

Сталіца Чэхіі прыпыніла партнёрскія стасункі з Масквой і Пецярбургам праз агрэсію Расеі ў дачыненні да Украіны.

Гарадская рада Прагі 2 верасня прыняла пастанову спыніць партнёрскія дачыненні з Масквой і Пецярбургам. Пра гэта заявіў мэр сталіцы Чэхіі Томаш Гудэчэк, паведамляе dp.ru са спасылкай на Prague Post.

"Пуцінскі рэжым наўмысна напаў на Украіну, паставіўшы пад пагрозу не толькі яе суверэнітэт, але і бяспеку ўсёй Еўропы. Мы застаемся сябрамі расейскага народа, але не прымаем імпэрскую палітыку Крамля", - заявіў Гудэчэк.

Мэр Прагі адзначыў, што ў расейскай палітычнай сістэме гарады не з'яўляюцца сапраўднымі органамі самакіравання, незалежнымі ад палітыкі ўрада.

"Прага адзінцом не зможа спыніць расейскую агрэсію. Аднак калі іншыя чэшскія гарады падтрымаюць нашу пастанову, гэта стане дзейсным сігналам для расейскіх грамадзян, што палітыка Уладзіміра Пуціна нясе сур'ёзную небяспеку для будучага супрацоўніцтва еўрапейскіх краін з Расеяй", - сказаў на заканчэнне Гудэчэк.

Прага ўклала з Пецярбургам пагадненне аб супрацоўніцтве ў 1992 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках