3 траўня 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія дэсантнікі ў форме «Беркута» захоплівалі Крым, а цяпер у Данбасе

41

Прынамсі трое расейскіх дэсантнікаў падчас анэксіі Крыму былі там і насілі форму «Беркута».

Адпаведныя фотапацверджанні знайшлі актывісты ў сацыяльных сетках, паведаміў журналіст Аляксей Аргат.

Гэтыя трое дэсантнікаў увесну знаходзіліся ў Крыме і насілі форму «Беркута».

«І калі я раней смяяўся над апавяданнямі аб расейскіх спецвайскоўцах на Майдане, то цяпер не так ужо і смешна. Цяпер пуцінскі маладняк ваюе на Данбасе», - паведаміў ён.

Гаворка ідзе пра дэсантнікаў: Фаніса Хасашына, Аляксандра Фокіна, Нікалая Казлова і Вячаслава Сергяевіча з 31 асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, які нават атрымаў медаль «за вяртанне Крыму». Ягоныя калегі былі раней узятыя ў палон пад Ілавайскам, піша «Украінская праўда».

Акрамя таго, яшчэ адзін расейскі дэсантнік Нікалай Казлоў, які падчас баявых дзеянняў ва Украіне застаўся без абедзвюх ног, раней быў у Крыме.

«Затэлефанаваў брат. Сказаў - ягонага сына, майго нябожа, прывезлі ў маскоўскі шпіталь. Ён цяпер бязногі інвалід да канца жыцця. Крым наш цяпер, х#лі», - напісаў дзядзька дэсантніка Сяргей Казлоў.

На зычэнне «мацавацца», Казлоў адказаў: «Хай Пуцін мацуецца». Пазней запіс быў выдалены.

А вось бацька дэсантніка ў камэнтары «Эхо Москвы» заявіў: «Я не ведаю, дзе ён быў. Мабыць, на мяжы. І што б ён ні рабіў, ён мае рацыю. Запомніце, ён выконваў загад. Усё. Гэта самае галоўнае для жаўнера. Ён не бегаў, не ўхіляўся. Набралі - пайшоў», - падкрэсліў бацька.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках