4 траўня 2024, Субота, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Чарнавол з батальёнам «Азоў» абараняе Марыупаль

12

Журналістка Таццяна Чарнавол, якая напярэдадні стала дарадцам кіраўніка МУС, разам з батальёнам «Азоў» абараняе Марыупаль.

Пра гэта паведамляе журналіст Войцех Баяноўскі ў «Твітэры».

«Таццяна Чарнавол, якую пабілі падчас Майдана, якая потым была ва ўладзе, цяпер змагаецца за Марыупаль з батальёнам «Азоў», - напісаў ён пад фатаграфіяй з месца падзей.

Як вядома, муж Таццяны Чарнавол служыў у батальёне «Азоў» і ў жніўні загінуў у зоне АТА, піша «Украінская праўда».

Пасля гэтага Чарнавол сышла з пасады ўрадавага ўпаўнаважанага ў барацьбе з карупцыяй. Пазней яе прызначылі дарадцам кіраўніка МУС.

Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка заявіў, што ягоныя добраахвотнікі дапамогуць батальёну «Азоў» абараняць Марыупаль.

4 верасня баевікі знішчылі раён умацаванняў батальёна «Азоў» і памежнай службы з боку Новаазоўска.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках