30 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Маладзечна зарабіў 170 мільёнаў на разведзенай гарэлцы

13
Жыхар Маладзечна зарабіў 170 мільёнаў на разведзенай гарэлцы

Прыбытковы бізнэс цяпер прыкрылі праваахоўныя органы.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Не маючы ліцэнзіі на правядзенне рознічнага гандлю спіртнымі напоямі, ён рэалізоўваў жыхарам Маладзечанскага раёна спiртазмяшчальную прадукцыю неправеранай якасці, якая ў далейшым разводзілася вадой і прадавалася ў выглядзе гарэлкі. Ад незаконнай дзейнасці абвінавачаны атрымаў даход на суму звыш 170 мільёнаў», - распавёў Павал Майсак, пракурор аддзела пракуратуры Менскай вобласці.

Прадпрымальнаму бізнэсмэну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. А тым часам УБЭП УУС Менаблвыканкама працягвае правяраць астатніх гандляроў спіртным.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках