5 траўня 2024, Нядзеля, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк узначаліць выбарчы спіс Блока Парашэнкі

Яцэнюк узначаліць выбарчы спіс Блока Парашэнкі

У першую пяцёрку выбарчага спісу таксама ўвойдуць Віталь Клічко, Юрый Луцэнка, Аляксандр Турчынаў і Вольга Багамолец.

Прэм'ер-міністр Арсень Яцэнюк узначаліць спіс партыі «Блок Пятра Парашэнкі», паведамляе «Левы бераг» са спасылкай на крыніцу ў партыі.

Паводле інфармацыі выдання, у першую пяцёрку выбарчага спісу таксама ўвойдуць мэр Кіева Віталь Клічко, лідар партыі БПП Юрый Луцэнка, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў і дарадца Парашэнкі Вольга Багамолец.

Нагадаем, 27 жніўня партыя «Салідарнасць» была перайменаваная ў Блок Пятра Парашэнкі. У той жа дзень Яцэнюк, Турчынаў і іншыя прадстаўнікі «Бацькаўшчыны» (Парубій, Авакаў, Дзянісава, Пятрэнка, Грыневіч, Галаўко, Мацейчанка, Пашынскі, Пышны, Бурбак, Хміль, Апостал, Емец, Лунчанка) выйшлі з партыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках