5 траўня 2024, Нядзеля, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: «Менскі пратакол» - пагроза цэласнасці Украіны

25
Юлія Цімашэнка: «Менскі пратакол» - пагроза цэласнасці Украіны

Лідар партыі «Бацькаўшчына» раскрытыкавала падпісаныя ў Менску дамоўленасці.

Юлія Цімашэнка заяўляе, што падпісаны ў Менску пратакол аб спыненні агню пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце палітыка.

«У пратаколе не існуе патрабавання адводу расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны. А гэта значыць, дэ-факта, іх замацаванне на нашай тэрыторыі. Я мяркую, што гэты пратакол з'яўляецца пагрозлівым для Украіны, бо ў ім прызнаныя невядомыя фарміраванні ЛНР і ДНР як афіцыйная старана, якая яго падпісала», - сказала Цімашэнка.

На яе думку, такая сітуацыя фактычна прызнае за сепаратыстамі права на падпісанне з Украінай афіцыйных дакументаў. «Як следства, хтосьці можа вырашыць, што Украіна прызнала - яна вядзе грамадзянскую вайну. Таму ЛНР і ДНР не існуе дэ-факта. Існуе агрэсія, вайна Расейскай Федэрацыі, якая абвясціла Украіне вайну», - дадала Цімашэнка.

Яна таксама заклікала прэзідэнта неадкладна склікаць пазачарговае пасяджэнне Вярхоўнай Рады для абмеркавання дамоўленасцей, дасягнутых у Менску 5 верасня. «Усе сёння ў нашай дзяржаве хочуць, каб пераканацца, што за гэтымі пратаколамі не стаіць здача тэрыторыі Данбаса», - заявіла Цімашэнка.

Таксама лідар «Бацькаўшчыны» разглядае, як неабходнасць, правесці кадравыя ратацыі ў складзе вышэйшага кіраўніцтва Мінабароны.

Нагадаем, у пятніцу, 5 верасня, у Менску прайшла сустрэча трохбаковай кантактнай групы ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. У кантактную групу ва ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу ўвайшлі прадстаўнікі Украіны, РФ, АБСЕ, а таксама тэрарыстаў.

У той жа дзень прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб спыненні агню ў Данбасе.

Учора стала вядома, што тэрарысты і расейскія войскі парушылі перамір'е і абстралялі пазіцыі ўкраінскіх сіл пад Марыупалем і ў ваколіцах Данецка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках