На 3D-прынтары раздрукавалі легендарны спорткар (Відэа)
- 13.01.2015, 21:50
- 11,620
Легенду брытанскага і амерыканскага аўтапрама Shelby Cobra раздрукавалі на 3D-прынтары
Работнікі Нацыянальных лабараторый Міністэрства энергетыкі ЗША паказалі працэс раздрукоўкі з дапамогай 3D-прынтара легенды брытанскага і амерыканскага аўтапрама - Shelby Cobra, піша Корреспондент.net са спасылкай на ScienceDaily.
З дапамогай 3D-прынтара было раздрукавана 312 кг дэталяў - пры гэтым агульная вага аўто не перавышае 625 кг. Для рэалізацыі задуманага выкарыстоўвалі магутны прынтар BAAM (Big Area Additive Manufacturing).
Асаблівасць гэтага прынтара ў тым, што ён дазваляе адносна хутка друкаваць буйныя і адначасова з гэтым надзвычай лёгкія дэталі. Стварэнне кампанентаў аўто, а таксама канчатковая зборка занялі прыкладна шэсць тыдняў.
Арыгінальны Shelby Cobra пабудаваны на базе спартыўнага аўто AC Cobra - аднаго з самых вядомых аўтамабіляў XX стагоддзя. Апошні вырабляўся кампаніяй AC Cars з 1961 па 1967 гады. Пасля банкруцтва брытанскай кампаніі права вырабляць двухмесны родстэр адышло да амерыканца Кэрала Шэлбі.
Акрамя папулярнасці ў аўтааматараў Cobra можа пахваліцца і доўгай спартыўнай кар'ерай. Гэта нядзіўна з улікам таго, што спорткар змог разагнацца да 298 км/г і ўстанавіў рэкорд свайго часу сярод дарожных аўтамабіляў.
Такім чынам тэхналогія 3D-друку дазволіць значна спрасціць і зрабіць таннейшымі ўсе працэсы ў аўтамабілебудаванні.