8 траўня 2024, Серада, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўнач Еўропы абрынецца шторм

На поўнач Еўропы абрынецца шторм

Магутны цыклон ля берагоў Скандынавіі абумовіць складанае надвор'е ў большасці краін поўначы і захаду Еўропы.

Выпадзе снег, месцамі з дажджом. У Вялікай Брытаніі і краінах Скандынавіі ападкі могуць быць моцнымі. Вецер дасягне штармавых значэнняў, у морах магчымы моцны шторм, піша УНП.

Цыклон над Чорным морам і яго атмасферныя франты абумовяць сырое надвор'е ў большасці краін поўдня Еўропы. Магчымы моцныя дажджы, месцамі з мокрым снегам. На астатняй тэрыторыі кантынента ападкі будуць чаргавацца з прасвятленнямі. Перыядычна з’явяцца туманы. У Гішпаніі і Партугаліі антыцыклон створыць умовы для пераважна сухога надвор'я.

На працягу дня ў большасці краін слупкі тэрмометраў будуць вагацца ад 3 градусаў марозу да 6 градусаў цяпла. Тэмпература паветра ў паўднёвай частцы чакаецца да +7+15 градусаў, месцамі да +17 градусаў. У паўночнай частцы Еўропы будзе значна халадней - 2-7 градусаў марозу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках