10 траўня 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч: У завершаным адборачным цыкле хацелася большага

1
Аляксандр Хацкевіч: У завершаным адборачным цыкле хацелася большага
Аляксандр Хацкевіч

Недахопам эмацыйнага, фізічнага і чалавечага рэсурсу патлумачыў нулявую нічыю з Македоніяй галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай.

«Сёння на поле выйшлі тыя, хто гуляў са Славакіяй, у тым ліку ўдзесяцёх апошнія 30 хвілін. Таму ў другім тайме дапускалі вельмі шмат памылак», - адзначыў Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння сустрэчы.

Што тычыцца македонцаў, то, на адчуванне трэнера, у іх была задача не саступіць, «а мы не змаглі перамагчы», піша БелаПАН.

Як заявіў Хацкевіч, у адборачным цыкле «хацелася большага». Тэму вынікаў ён раскрываць далей не стаў, паведаміўшы, што гэтаму будзе прысвечаная асобная прэс-канферэнцыя ў лістападзе.

Выніковае становішча ў групе С (пасля 10 тураў): Гішпанія - 27 балаў (розніца мячоў 23-3), Славакія - 22 (17/08), Украіна - 19 (14-4), Беларусь - 11 (8-14), Люксембург - 4 (6-27), Македонія - 4 (6-18).

Гішпанія і Славакія выйшлі на Еўра-2016. Украіна будзе мець плэй-оф з адной з каманд, якія занялі трэція месцы ў іншых групах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках