4 траўня 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ляціць у Казахстан

16
Лукашэнка ляціць у Казахстан
Фотa: Frank Schwichtenberg

Дыктатар 15-16 кастрычніка зробіць рабочы візіт у Казахстан.

Там ён прыме возьме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Парадак дня будучага саміту СНД налічвае 17 пытанняў. Прынамсі, плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Акрамя таго, шэраг пытанняў прысвечаны далейшаму ўмацаванню вайсковага і памежнага супрацоўніцтва. Будуць разгледжаныя таксама кадравыя пытанні, піша БелаПАН.

Кіраўнікам дзяржаў на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце прапанавана абмеркаваць асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці, эканамічнага развіцця ЕАЭС, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі на сярэднетэрміновую перспектыву.

Прэзідэнты таксама разгледзяць парадак прыняцця ў ЕАЭС новых чальцоў і спынення сяброўства ў саюзе, а таксама пытанне аб пачатку перамоваў з Дзяржавай Ізраіль аб укладанні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю. Парадак дня пасяджэння ўключае таксама шэраг арганізацыйных пытанняў, адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках