12 траўня 2024, Нядзеля, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламентар: Санкцыі ў дачыненні да Расеі павінны быць падоўжаныя

1
Еўрапарламентар: Санкцыі ў дачыненні да Расеі павінны быць падоўжаныя

Пытанне падаўжэння санкцый у дачыненні да Расейскай Федэрацыі будзе разгледжаны Еўрапейскім парламентам у снежні.

Пастанову аб падаўжэнні санкцый супраць Расеі Еўрапарламент разгледзіць у снежні, паведаміў літоўскі еўрапарламентар Габрыэлюс Ландсбэргіс пасля сустрэчы з высокай камісаркай замежных спраў Еўразвязу Фэдэрыкай Магерыні, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Некаторыя дзяржавы-чальцы кажуць пра тое, што частка санкцый у дачыненні да Расеі можа быць знятая на знак заахвочвання", - адзначыў Ландсбэргіс і дадаў, што, на ягоную думку, ніякіх падстаў для зніжэння ціску на РФ няма.

Са слоў еўрадэпутата, ён не бачыць відавочных прыкмет паляпшэння сітуацыі ў Украіне, за выняткам дзейнага замірэння. "Усякія размовы аб скасаванні санкцый дыскрэдытуюць менскія пагадненні", - заявіў Ландсбэргіс.

Ён выказаў спадзяванне, што на пастанову не змякчаць санкцыі ў дачыненні да Расеі паўплывае падрыхтаваны ім рапарт аб стасунках ЕЗ з РФ. Са слоў Ландсбэргіса, менскія пагадненні ў рапарце названыя адным з магчымых вагароў Расеі, з дапамогай якіх яна спадзяецца змякчыць стасункі з ЕЗ. "Рапарт падмацоўвае пазіцыю аб тым, што санкцыі ў дачыненні да Расеі павінны быць падоўжаныя", - выснаваў дэпутат.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках