1 траўня 2024, Серада, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі перамоў у Парыжы: Расейскія войскі павінны пакінуць Украіну

37
Вынікі перамоў у Парыжы: Расейскія войскі павінны пакінуць Украіну

Бакі перамоваў у Нармандскія фармаце дамовіліся аб вывадзе замежных войскаў з тэрыторыі Украіны і аднаўленне кантролю за яе мяжой.

Пра гэта прэзідэнт Францыі паведаміў у пятніцу ў Парыжы пасля заканчэння перамоў у нармандскім фармаце, якія адбыліся з удзелам Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Франсуа Аланда і Ангелы Мэркель, паведамляе УНІАН.

"Мы пагадзіліся аб пакрокавым далейшым кантролі за мяжой і вывадзе ўсіх замежных войскаў з Украіны", - заявіў Аланд.

Таксама было дасягнутае пагадненне, што будзе павялічаная колькасць пунктаў пропуску, будуць палегчаныя працэдуры для міжнародных арганізацый і будзе паскораны абмен закладнікамі.

Акрамя таго, паводле слоў французскага прэзідэнта, абмяркоўвалася пытанне газу. "Так як пратакол парафаваны і падпісаны, цяпер гэта пытанне выканання падпісаных пагадненняў. Мы дамовіліся сустрэцца на ўзроўні міністраў замежных спраў, каб падвесці вынікі папярэдніх пагадненняў", - падкрэсліў Аланд.

Прэзідэнт Францыі таксама сказаў аб дасягненні пагадненняў аб адводзе ад лініі судакранання лёгкага ўзбраення "з пачаткам заўтрашняга дня". На цяжкім узбраенні павінен пачацца такі ж працэс.

Франсуа Аланд заявіў, што кіраўніка МЗС Францыі, Расеі, Украіны і Нямеччыны сустрэнуцца для ацэнкі прагрэсу, дасягнутага пры выкананні менскіх пагадненняў, у пачатку лістапада. Пры гэтым Аланд адзначыў, што рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны агулам выконваецца. Ён паказаў, што менскія пагадненні павінны быць рэалізаваныя, як і прадугледжвалася пры іх заключэнні, да канца 2015 года. Разам з тым ён паказаў, што іх выкананне будзе працягнутае і пасля 31 снежня.

Ён заявіў, што мясцовыя выбары на ўсходзе Украіны, прызначаныя на 18 кастрычніка, будуць перанесеныя. На ягоную думку, іх можна будзе правесці толькі тады, калі яны будуць адпавядаць украінскаму заканадаўству, паведамляе Deutsche Welle.

Ангела Мэркель перакананая, што не трэба звязваць урэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны з развязаннем сірыйскага крызісу. Канцлерка ФРГ таксама адзначыла прагрэс, дасягнуты ў працэсе імплементацыі менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках