ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку знізілася на 3,9%
6- 19.11.2015, 7:00
- 15,277
Пераважную дзель ў фармаванні ВУП Беларусі складае прамысловая вытворчасць.
18 лістапада на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта апублікавалі інфармацыю аб дынаміцы ВУП Беларусі ў 2015 годзе, піша FreeSMI.by.
Паводле справаздачы, унутраны валавы прадукт Беларусі за 10 месяцаў гэтага года знізіўся на 3,9% у дачыненні да аналагічнага перыяду 2014 года і склаў 716,5 трлн рублёў.
Пераважную дзель у фармаванні ВУП Беларусі складае прамысловая вытворчасць. За дзесяць месяцаў гэтай прадукцыі выраблена на 601 трлн 106,9 млрд рублёў. Гэты паказчык на 7,1% меншы, чым за студзень-кастрычнік 2014 года.
Сельскагаспадарчы сектар эканомікі вырабіў прадукцыі на 121 трлн 66 млрд рублёў, што на 14.1% менш чым за аналагічны перыяд мінулага года.